Пачаліся слуханні па справе экс топ-менеджара Беларусбанка Анатоля Багавіка

8 сентября 2017

У Маскоўскім судзе Мінска пачаліся слуханні па справе экс топ-менеджара Беларусбанка Анатоля Багавіка. Былога выканаўчага дырэктара абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і ў атрыманні хабару. Сёння адбылося першае слуханне, на якім дзяржабвінаваўца і адвакаты хадайнічалі, каб працэс быў закрытым. Але суд прыняў рашэнне зрабіць слуханні адкрытымі. Нагадаем, Анатоль Багавік быў затрыманы летась у жніўні.

А прыкладна за месяц да гэтага следства пачалося ў дачыненні да былога намесніка старшыні праўлення Беларусбанка Генадзя Гаспадарыка і начальніка ўпраўлення Мікалая Цырто (Цырты). Сёння Феміда вынесе вердыкт па гэтай крымінальнай справе. Для абвінавачаных пракурор запрасіў 7,5 і 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.