Пачалі кусацца, таму што сонейка не грэла

15 августа 2013

У аддзяленні па лячэнні вострых атручванняў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі за апошні месяц узрасла колькасць пацярпелых ад змяіных укусаў. Як сцвярджаюць спецыялісты, летам змеі ратуюцца ад жары ў гушчы лесу. А з-за халоднага ліпеня пачалі шукаць цяпло на адкрытых участках, што значна павялічвае верагоднасць сустрэчы з чалавекам. Каб пазбегнуць небяспекі, патрэбна быць асцярожным і самым не правакаваць змей.


Летам у халаднаватае надвор'е яны могуць запаўзаць у сады і агароды вёсак, што на мяжы з лесам. У мэтах бяспекі на сваіх дачных участках патрэбна скошваць высокую траву і хадзіць у гумавых ботах.