Пачалася падача дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі

12 июля 2019
Сёлета абітурыентаў чакаюць 49 ВНУ. Павялічаны набор на спецыяльнасці ў сферы IT, медыцыны і спартыўна-трэнерскай працы. Некаторыя навучальныя ўстановы і зусім пашырылі асартымент прафесій. Напрыклад, у Віцебскім тэхналагічным універсітэце пачнуць рыхтаваць дызайнераў віртуальнага асяроддзя, у Полацкім універсітэце навучаць электроннаму маркетынгу, а ў Мінску ідзе набор у беларуска-кітайскі інстытут. Кім могуць стаць абітурыенты-2019 - даведвалася Святлана Чарнова (відэа).