Пачаў працаваць рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4. Гродна"

10 октября 2015

16 гадзін бесперапыннага эфіру. Афіцыйна пачаў працаваць рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4. Гродна". Новая для вобласці кнопка пашырыць вяшчанне ў тым ліку і ўласнымі праектамі - акцэнт перш за ўсё на інфармацыйных праграмах і інтэрактыўных ток-шоу. Гледачоў таксама чакаюць кінапрэм'еры і папулярныя тэлесерыялы. Праграмы тэлерадыёкампаніі будуць выходзіць як у агульнадаступным пакеце, так і ў сетках кабельных аператараў.

Мікалай Мельячэнка, дырэктар тэлерадыёкампаніі "Гродна": "Гледачы тэлеканала “Беларусь 4. Гродна” змогуць убачыць не толькі знаёмыя перадачы, а і новыя праекты. У перспектыве запуск штодзённага ток-шоу “Online Гродна”, а таксама інфармацыйнай праграмы “Вынікі дня”. Пры гэтым у тэлерадыёкампаніі "Гродна” захоўваецца час эфірнага вяшчання на канале “Беларусь 1”. Да таго ж з наступнага года праграмы Гродзенскай абласной студыі з’явяцца і ў эфірнай сетцы канала “Беларусь 3”.

Нагадаем, тэлеканалы пад медыйным брэндам "Беларусь 4" ўжо глядзяць у Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях. У найбліжэйшы час новае вяшчанне, а значыць і новыя цікавыя тэлепраекты выйдуць у эфір і ў Брэсцкім рэгіёне.