Назіральнікі далі высокую ацэнку рэферэндуму

1 марта 2022

Праца ўчастковых камісій падчас правядзення рэферэндуму была дакладнай. Прынцыповых парушэнняў, якія маглі б паўплываць на ход і вынікі галасавання, не выяўлена. З такой заявай напярэдадні выступіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. У грамадска-інфармацыйным цэнтры нацыянальныя назіральнікі прадставілі вынікі маніторынгу. Што да фэйкаў, укідаў і націску, іх пазбегнуць не ўдалося, але на правядзенне палітычнай кампаніі гэта не паўплывала. 

Усяго на рэферэндуме працавалі звыш 43 тысяч нацыянальных назіральнікаў.