На зімовыя спартакіяды школьнікаў запрашаюць супрацоўнікі МНС і міліцыі

27 декабря 2016

Адправіцца ў альпінісцкую экспедыцыю з раніцы і паўдзельнічаць у гонках на кубак Дзеда Мароза ўвечары. Як адпачыць і назапасіць новых уражанняў падчас канікул? Пакарыць вяршыню міні-Эверэста запрашае скаладром Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. У цэнтры ж інавацыйнага і тэхнічнага мастацтва будуць ладзіць Алімпійскія гульні сярод робатаў. А для юных вынаходнікаў прапаноўваюць віртуальна правесці адзін дзень на атамнай электрастанцыі.

На зімовыя спартакіяды школьнікаў запрашаюць супрацоўнікі МНС і міліцыі. Паласы перашкод, спаборніцтвы па футболе, хакеі. Падчас забаў спецыялісты нагадаюць і аб тым, як зрабіць свае навагоднія святы бяспечнымі.

Заплаціць штраф бацькам прыйдзецца ў выпадку, калі дзеці да 16 гадоў будуць гуляць на вуліцы пасля 11 вечара без нагляду дарослых. Асабліва пільна за гэтым будуць сачыць спецслужбы ў навагоднюю ноч.