На чыгуначным вакзале Мінска - замена эскалатараў

19 июля 2017

Больш камфорту для пасажыраў. На чыгуначным вакзале Мінска - замена эскалатараў. Пад'ёмнікі абновяць да будучай вясны. А каб рэгуляваць новае абсталяванне, створаць спецыяльную дыспетчарскую службу. Мадэрнізуюць і пажарную сігналізацыю, а ў касавых залах з'явіцца сучасная сістэма кандыцыянавання.

А вось у пераходзе ля самага вялікага падземнага гандлёвага цэнтра эскалатары мяняюць на лесвіцы. Пад'ёмнікі там не працуюць ужо некалькі гадоў – абсталяванне зношана поўнасцю. Новае стане больш зручным.

Зараз ідзе дэмантаж састарэлых эскалатараў, хутка пачнуць будаўніцтва лесвіцы. Завершацца работы да канца лета.