На Зямлю насоўваецца магутная сонечная бура

30 марта 2023
Метэазалежным падрыхтавацца! На Зямлю насоўваецца першая хваля магутнай сонечнай буры. Яна абрынецца на нашу планету ў найбліжэйшыя гадзіны. Выкід плазмы рухаецца з хуткасцю 700 кіламетраў за секунду. Віной таму - гіганцкая пляма на Сонцы, памеры якой у 20 разоў перавышаюць дыяметр Зямлі. Магутная магнітная бура чакаецца практычна на ўсіх кантынентах. Такія з'явы часта правакуюць санлівасць або бессань, раптоўнае пагаршэнне самаадчування, раздражняльнасць і няўважлівасць.