Да Зямлі набліжаецца моцная геамагнітная бура

13 апреля 2013

Да Зямлі набліжаецца моцная геамагнітная бура. Такія прыродныя з'явы звычайна пагражаюць перабоямі ў працы спадарожнікаў, камунікацыйных сістэм і электрагенератараў. Ёсць верагоднасць таксама ўбачыць Палярнае ззянне. Папярэджанне метэазалежным людзям: наймацнейшыя парывы сонечнага ветру Зямля адчуе з паўночы суботы да трох гадзін раніцы нядзелі.