На Зямлі ў найбліжэйшыя два дні чакаецца моцная магнітная бура

22 августа 2013
Яе прычынай стане каранальны выкід на Сонцы. Гіганцкае воблака плазмы накіроўваецца ў бок Зямлі і дасягне планеты ўжо заўтра. Як падкрэсліваюць навукоўцы, рызыкі для здароўя яно не ўяўляе. Магнітная бура такога класа таксама не паўплывае на працу тэхнікі - перабоі радыёсувязі могуць адбыцца толькі ў палярных рэгіёнах.