На заўтра ў сталіцы і вобласці аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

10 февраля 2016
Сіноптыкі прагназуюць мокры снег, дождж і вецер, парывы якога будуць дасягаць 20 метраў за секунду. МНС рэкамендуе выконваць меры асцярожнасці падчас такога шквалістага ветру. На дарогах у ранішнія і вячэрнія гадзіны захаваецца галалёдзіца. Таму асабліва пільнымі трэба быць і аўтаўладальнікам. А вось ужо ў пятніцу надвор'е палепшыцца.