На заўтра сіноптыкi прагназуюць да 20 цяпла і дождж
4 мая 2020
Да 20 цяпла і дождж. Такі прагноз на заўтра ад сіноптыкаў. Будзе воблачна з праясненнямі, вецер паўночны, да 9 метраў за секунду. Кароткачасовыя ападкі - пераважна ў дзённыя гадзіны, месцамі магчымы навальніцы. Такое ж цёплае і дажджлівае надвор'е чакаецца на працягу ўсяго тыдня.













