На заўтра сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі

7 декабря 2016
Менавіта з-за галалёдных з'яў і парывістага ветру і на заўтра сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Сёння ж яшчэ сонечнае надвор'е з сапраўдным зімовым марозам. Тэмпература паветра ў Мінскай вобласці  ад мінус 2 да мінус 7. Заўтра надвор'е  зменіцца, але ненадоўга. У прагнозах ападкі (снег і мокры снег з дажджом), днём да 5-ці цяпла. А ў суботу і нядзелю  амаль 0 градусаў.