На заўтра аб'яўлена штармавое папярэджанне

24 октября 2016

Цыклон набліжаецца! На заўтра аб'яўлена штармавое папярэджанне. У прагнозах - моцныя ліўні, парывісты вецер і нават мокры снег. Асабліва непагадзь разгуляецца ў паўночна-заходніх раёнах. Увогуле, на гэтым тыдні прагназуецца няўстойлівае надвор'е. Тэмпература паветра ноччу да мінус трох. Удзень да плюс 7. З серады халодны вецер сціхне. Але абяцаюць снег і галалёдныя з'явы.

І да канца кастрычніка надвор'е будзе няўстолівым. Такая сінаптычная сітуацыя больш характэрна для сярэдзіны лістапада.