На заўтра з-за моцнага ветру аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

20 апреля 2018

У некаторых раёнах Мінскай вобласці парывы будуць дасягаць 20 метраў за секунду. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. А тэмпература паветра днём - каля 20 градусаў цяпла. У Мінску, згодна з прагнозамі сіноптыкаў, без ападкаў і плюс 17.

Наступны тыдзень пачнецца таксама з халаднаватага надвор'я. Атмасферныя франты з паўночнага захаду прынясуць дажджы. У начныя гадзіны каля 8 цяпла, удзень - +12-16.