На заводзе "Штадлер" прэзентуюць электрычкі для мінскай падземкі

20 марта 2019

У гэтыя хвіліны на заводзе "Штадлер" прэзентуюць электрычкі для сталічнай падземкі. Салоны новых цягнікоў абсталяваныя сістэмай вентыляцыі і кандыцыянавання. Пасажырам можна будзе перамяшчацца паміж вагонамі - там прадугледжаны праходы. У цягніку ёсць месцы для падзарадкі электронных дэвайсаў. За кошт гукапаглынальных матэрыялаў у вагонах будзе цішэй як машыністу, так і пасажырам. Да канца сакавіка новы цягнік з'явіцца на другой лініі метро. Згодна з кантрактам, завод павінен паставіць 10 саставаў да 2020 года. Гэта будуць шэсць  цягнікоў на чатыры вагоны і чатыры цягнікі на пяць вагонаў.