На пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі абмяркоўваюць прапановы аб палажэнні УНС

28 мая 2021

Сёння на пятым пасяджэнні Канстытуцыйнай  камісіі абмяркоўваюць прапановы аб палажэнні Усебеларускага народнага сходу і замацаванні яго ў Асноўным законе краіны як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. Удзельнікі камісіі агучылі прапановы аб надаванні УНС значных паўнамоцтваў. Прапаноўваецца  даць права вырашаць пытанне аб легітымнасці выбараў Прэзідэнта і вынясення імпічменту ў выпадку неабходнасці. Гэта стане дадатковай мерай па наданні палітычнай стабільнасці ў грамадстве.

Таксама на парадку  - абмеркаванне канстытуцыйнага палажэння аб сістэме мясцовага кіравання і самакіравання.