Дабрачынны анлайн-канцэрт у падтрымку медыкаў

3 апреля 2020
Падтрымаць медпрацаўнікоў і выказаць ім падзяку вырашылі беларускія артысты. Гэтымі хвілінамі на YouTube-пляцоўцы пачынаецца дабрачынны анлайн-канцэрт.  8-гадзінны марафон - больш як 2 дзясяткі спевакоў у жывым гуку з буйной гуказапісвальнай студыі Мінска.

Свае хіты ўжо спяваюць "Песняры". Акрамя выканання - інтэрв'ю з урачамі і эпідэміёлагамі 3 гарадской клінічнай бальніцы сталіцы. Менавіта для яе персаналу ідзе збор грошай на куплю неабходнага абсталявання і сродкаў аховы.