На мову IT паступова пераходзяць у мінскіх школах

16 марта 2018

Віртуальная рэальнасць як дэкарацыі падчас урокаў. Так, у сталічнай гімназіі нумар 37 вучні мяняюць сшыткі на планшэты. Заданні выконваюць у электроннай сістэме з дапамогай спецыяльных пультаў або зашыфроўваюць адказы ў мабільным дадатку. Такім чынам, навучальны працэс паскараецца і становіцца больш займальным. Сярод ноу-хау і трохмерная сістэма для вывучэння геаметрыі, інтэрактыўныя карты па гісторыі і геаграфіі. А для малодшых школьнікаў распрацаваны спецыяльны канструктар, які дапамагае лепш засвойваць англійскую мову.

Сістэму электроннай школы зараз развіваюць ва ўсіх навучальных установах Мінска. Гэта дапамагае не толькі зрабіць больш разнастайным навучальны працэс, але і ўдасканаліць сістэму кантролю ведаў.

Амаль ва ўсіх школах уведзена сістэма электронных дзённікаў і журналаў. Анлайн-старонкі навучальных устаноў дапамагаюць бацькам і педагогам заўсёды быць на сувязі.