На XI з'ездзе акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў Беларусі агучылі дасягненні беларускіх урачоў

30 октября 2022

Беларусь займае 35 месца сярод 175 краін у рэйтынгу шчаслівага дзяцінства, 25 месца сярод краін, камфортных для мацярынства, уваходзіць у 50 лепшых па вядзенні цяжарнасці і родах. Гэта заявіла першы намеснік міністра аховы здароўя на з'ездзе акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў Беларусі. Алена Краткова адзначыла, што паказчык дзіцячай смяротнасці  сёлета за 9 месяцаў захоўваецца на нізкім узроўні і складае 2,1 праміле. Пры гэтым за апошнія 10 гадоў знізілася колькасць абортаў - на сёння гэта ўсяго толькі 7,8 праміле.