На выставе "ПрадЭкспа" ў Маскве ў намінацыі "Малочная прадукцыя" больш за палову ўзнагарод у Беларусі

14 февраля 2020
беларуская малочная галіна яшчэ раз даказала: нашы прадукты - лепшыя сярод краін не толькі СНД, але і Еўропы. На выставе "ПрадЭкспа" ў Маскве ў намінацыі "Малочная прадукцыя" больш за палову ўзнагарод у Беларусі! Сярод лідараў - прадпрыемства "Бабушкина крынка". За стабільны выпуск якаснай прадукцыі холдынг прызнаны лепшым прадпрыемствам года. Наш маскоўскі карэспандэнт Дар'я Белавусава-Пятроўская першай павіншавала пераможцаў і асабіста ацаніла якасць тавару.