Ужо заўтра ў Мінску стартуе Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2023. Дзелавая праграма выставы складаецца з навукова-тэхнічных канферэнцый, форумаў па пытаннях ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Ужо традыцыйнае для нашай краіны мерапрыемства сёлета збярэ дзясяткі дэлегацый і сотні ўдзельнікаў.
Прадэманстраваны стралковая зброя і боепрыпасы, высокатэхналагічнае абсталяванне і сістэмы, авіяцыя і ракетна-касмічныя комплексы, бранятанкавая тэхніка.
І гэта толькі малая частка. На пляцоўцы форуму ўжо працуе наша здымачная група. Слова Аляксандру Камовічу (відэа).













