На выхадных будзе ветрана і дажджліва, але стане цяплей

13 октября 2017

Такія метэаўмовы вызначыць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы. У суботу ноччу і днём на большай частцы Мінска і вобласці прайдуць дажджы, тэмпература ў начныя гадзіны ад 6-8 з адзнакай плюс, днём да 11 цяпла. У нядзелю ападкаў стане менш, вецер сцішыцца і пацяплее - у сталіцы да 13 градусаў.

Тым часам у сталіцы пачалі падключаць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках і на прадпрыемствах. Да таго ж зараз спецыялісты займаюцца распаветрываннем сістэм ацяплення ў жылфондзе. У службу 115 паступіла больш за 18 тысяч заявак па праблеме пастаўкі ў кватэры цяпла.