На выездзе з Беларусі ў кірунку Прыбалтыкі і Польшчы сабраўся транспарт

24 июля 2017

Увазе тых, хто плануе перасячы мяжу: на выездзе з Беларусі ў кірунку Прыбалтыкі і Польшчы сабраўся легкавы і грузавы транспарт. Паводле інфармацыі сайта Дзяржпагранкамітэта на 18 гадзін, у пункце пропуску Каменны Лог было 260 вялікагрузных машын, па 80 грузавікоў у Беняконях, Катлоўцы і Прывалцы. 70 легкавых аўто чакаюць чаргі ў пункце Брэст. Традыцыйна вялікая колькасць аўтамабіляў на мяжы ўтвараецца да выхадных, да раніцы панядзелка чэргі істотна памяншаюцца. Калі яшчэ гэтай ноччу было каля 600 фур на выезд у Латвію, Літву і Польшчу, то ўжо зараз гэта лічба напалову меншая. У сваю чаргу пры планаванні паездак аўтаўладальнікам неабходна ўлічваць даныя аб сітуацыі на мяжы і правяраць іх на сайце Дзяржпагранкамітэта.