Працягваецца ўмацаванне бяспекі Саюзнай дзяржавы. Лётныя экіпажы Беларусі і Расіі выконваюць вучэбна-баявыя задачы ў рамках другога этапу сумесных лётна-тактычных вучэнняў. Для гэтага задзейнічаны ўсе аэрадромы і палігоны ВВC і войскаў СПА Узброеных сіл нашай краіны. І вось напярэдадні з аэрадрома Баранавічы экіпажы авіяцыі ажыццяўлялі знішчальнае авіяцыйнае прыкрыцце важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў. Усе задачы лётныя экіпажы выканалі паспяхова.
Манеўры пачаліся 16 студзеня і прадоўжацца да канца месяца. Мэта - адпрацаваць суладныя дзеянні авіяцыйных падраздзяленняў Узброеных сіл дзвюх краін, што ўваходзяць у склад кампанента рэгіянальнай групоўкі войскаў.













