На пытанні не толькі камунальнага характару гатовы адказаць прадстаўнікі ўлады

16 января 2018

На пытанні не толькі камунальнага характару гатовы адказаць прадстаўнікі ўлады падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу, 20 студзеня.

У сталіцы з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Нумар тэлефона зараз на экране.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Сяргей Неўмяржыцкі. Нагадаем, звярнуцца да кіраўніцтва сталіцы і Мінскай вобласці па тэлефоне можна кожную суботу.