На ўзбраенне АСВОД паступілі аэралодкі

25 ноября 2018

У некалькіх рэгіёнах Беларусі на ўзбраенне АСВОД паступілі аэралодкі. Яны могуць перасоўвацца па сушы, вадзе і лёдзе. У дзеянне ўніверсальнае судна прыводзіцца пры дапамозе вінта. Яно асабліва незаменнае ў міжсезонне. У Віцебскай вобласці новы плавальны сродак нясе дзяжурства на Лукомльскім возеры. Гэта адзін з найбуйнейшых вадаёмаў Беларусі, які выкарыстоўваецца для астуджэння Новалукомльскай ГРЭС. Таму ўзімку возера замярзае часткова, лёд тонкі, але гэта рэдка спыняе рыбакоў.

Аляксандр Мясаедаў, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі АСВОД: "Часцяком тут церпяць бедства рыбакі, якіх адрывае на крызе. Былі выпадкі, да 17 чалавек здымалі з крыг. Падысці ў гэты час на крохкім лёдзе вельмі складана. А гэтая лодка можа падысці на крохкім або расталым лёдзе да людзей, якія церпяць бедства".

На вадзе аэралодка можа развіваць хуткасць да 110 кіламетраў за гадзіну, па снезе - да 150. Судна надзіманае. Дно абаронена лускай з полікарбанату і дае лёгкае слізгаценне.