На вадасховішчы Дразды з’явіўся новы незвычайны атракцыён

3 августа 2015

Палётаць на вышыні 15 метраў без страхоўкі і адчуць сябе сапраўдным суперменам – на вадасховішчы Дразды з’явіўся новы незвычайны атракцыён. Забаўнае ноу-хау нагадвае звычайны снаўборд, толькі па баках дошка абсталяваная моцнымі вадзянымі пушкамі. Праз рукаў яна падключаецца да гідрацыкла, рухавік якога і  дае неабходны напор вады. Пушкі могуць выкідаць да 1000 літраў вады за хвіліну. Гэтага дастаткова, каб пілоты-аматары ўзляцелі над вадой на вышыню да 15 метраў.

Дзеля бяспекі кожнага пілота флайборда апранаюць у супрацьударную камізэльку. Атракцыён працуе на пляжы вадасховішча Дразды з 11 гадзін раніцы. Завершыцца лётны сезон з надыходам халадоў.  Атракцыён даступны для ўсіх аматараў экстрыму, якім споўнілася 16 гадоў.