"Лепшы тэлесюжэт" і "Лепшая тэлепраграма". На VIII Маскоўскім міжнародным тэлефестывалі "Прафесія - журналіст" у Белтэлерадыёкампаніі адразу два першыя месцы. У намінацыі "Лепшая тэлепраграма" лепшай стала аўтарская праграма Дзмітрыя Бачкова "Форум". На конкурсе быў прадэманстраваны юбілейны выпуск у гонар 60-годдзя БТ. Першымі мы сталі і ў намінацыі "Лепшы тэлесюжэт". Рэпартаж нашага маскоўскага карэспандэнта Дар'і Белавусавай-Пятроўскай пра баявыя дзеянні ў Сірыі таксама ўдастоены найвышэйшай узнагароды фестывалю.
Кіпрас Мажэйка, старшыня журы VIII Маскоўскага міжнароднага тэлефестывалю "Прафесія - журналіст": "Тое, што сёння на нашым форуме прадэманстраваны работы беларускіх калег, я лічу, што гэта вялікі плюс. Вельмі прафесійна, на высокім узроўні, з добрым густам. Мне спадабалася праца Бачкова, а таксама ваеннага карэспандэнта. Я вам магу адразу сказаць, як старшыня журы, што ў намінацыі "Рэпартаж" былі пастаўлены самыя высокія адзнакі".
Сёлета на фестывалі прадэманстравана 25 работ, дасланых журналістамі расійскіх і замежных тэлекампаній. Гэта дакументальныя фільмы, тэлепраграмы, перадачы, рэпартажы і сюжэты, звязаныя з тэмай "Журналіст і журналістыка", з Данецка, Махачкалы, Надыма, Афганістана, Екацерынбурга, Мінска і Масквы.
Віншуем нашых калег з перамогай!













