На вяршыні вулкана Эль Місці устаноўлены флагі нашай краіны і тэлеканала Беларусь 1

18 августа 2014

Вышыня вулкана - 5 тысяч 822 метры, што перавышае вышэйшы пункт Еўропы - гару Эльбрус. Шлях ад падножжа да вяршыні і зваротна ўдзельнікі экспедыцыі здзейснілі за 24 гадзіны. Усяго 14 альпіністаў-аматараў, 6 з якіх жанчыны. Самаму старэйшаму ўдзельніку - 60 гадоў, самаму юнаму - 17.
Гэта ўжо 14-я беларуская экспедыцыя ў рамках праекта Сем вяршыняў. Сутнасць праекта простая. Каманда ідзе на вяршыні, раней непакорныя беларусамі. За плячамі ўжо больш як 10 пікаў, сярод якіх тры вышэйшыя пункты кантынентаў Еўропы, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі.