На ўзмоцнены рэжым нясення службы пераведзены вартавыя парадку і байцы МНС

18 марта 2014
З пачаткам работы выбарчых участкаў на ўзмоцнены рэжым нясення службы пераведзены вартавыя парадку і байцы МНС. Як падчас датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў, яны будуць забяспечваць грамадскі парадак на кожным участку кругласутачна. У павышаную гатоўўнасць прыведзены таксама дзяжурныя хуткай медыцынскай дапамогі і ўстановы аховы здароўя.

Яшчэ раз адзначым, датэрміновае галасаванне пачнецца ўжо праз тры гадзіны. Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27 склікання пройдуць 23 сакавіка.