На вуліцы Лабанка сваё аблічча змяніў прыпыначны пункт грамадскага транспарту

3 января 2020
Незвычайны самалёт прызямліўся ў Мінску. На вуліцы Лабанка сваё аблічча змяніў прыпыначны пункт грамадскага транспарту. Дах канструкцыі зроблены ў выглядзе самалёта, які падымаецца ў неба. Новы аб'ект выкананы з арганічнага шкла і металу. Зараз укладваецца тратуарная плітка побач, хутка на прыпынку з'явяцца лаўкі і расклад руху транспарту.