На вуліцах Мінска з'явяцца сучасныя камфортныя аўтобусы

15 февраля 2019

Сфера гарадскога пасажырскага транспарту значна абновіцца да 2021 года. Стаўка робіцца ў тым ліку і на новую мадэль аўтобуса асабліва вялікага класа - МАЗ 216. Машына можа адначасова перавозіць да 170 чалавек. Дзякуючы асабліваму размяшчэнню рухавіка ў салоне больш магчымасцяў. Серыйная вытворчасць новай мадэлі пачнецца ўжо сёлета. У такім аўтобусе таксама зацікаўлены гарады Расіі, Польшчы і Украіны.

І сёння ж Мінскі аўтазавод адправіў для горада двухсоты з трохсот новых аўтобусаў - мадэлі МАЗ 215, якія задзейнічаюць падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў.