На вуліцах сталіцы ДАІ праводзіць акцыю "Пешаход"

19 мая 2021

Напярэдадні канікул сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль на дарогах. Пад пільнай увагай пешаходы, веласіпедысты і вадзіцелі. Ім нагадваюць пра важнасць выканання правілаў дарожнага руху. А ў Партызанскім раёне Мінска супрацоўнікам ДАІ дапамагаюць і юныя інспектары. Каля гімназіі № 5 яны правялі экзамен на веданне ПДР у аднакласнікаў і  пешаходаў. 

Марафон бяспекі працягнецца да канца тыдня. Дарожныя інспектары будуць сачыць за выкананнем хуткаснага рэжыму  вадзіцелямі, а  пешаходам нагадваць аб важнасці мець пры сабе флікер у цёмны час сутак.