На участку гомельскай трасы ў прыгарадзе Бабруйска здарылася 6 аварый з дзікімі жывёламі

18 июня 2019

Летняя  пара - час, калі ўсе мы адпраўляемся ў падарожжы, і тут ужо трэба быць вельмі асцярожнымі на дарогах. Участак гомельскай трасы ў прыгарадзе Бабруйска ўсё часцей  стаў фігураваць у зводках ДАІ. З пачатку года на адным месцы здарылася 6 аварый з дзікімі жывёламі. Нягледзячы на тое што траса М5 пасля рэканструкцыі атрымала агароджу, ласі і казулі ўсё роўна аказваюцца на праезнай частцы. Прычым у гэтым месцы плот перашкаджае дзікім жывёлам трапіць у лес. Апынуўшыся на трасе, гэтыя ўдзельнікі дарожнага руху становяцца ахвярай няўважлівых вадзіцеляў. Як змяненне міграцыі жывёл зрабіла небяспечнай аўтадарогу, і што з гэтым рабіць, расказвае Уладзімір Каралёў (відэа).