На Цнянскім вадасховішчы Мінска абсталююць узорныя пляжы

9 августа 2014
Прапаноўваць больш платных паслуг і актыўней прыцягваць на мінскія пляжы прыватны бізнес. Да такіх высноў прыйшлі сёння на нарадзе з удзелам Міхаіла Мясніковіча. Наплыў адпачывальнікаў у апошнія тыдні выявіў недахопы ў падрыхтоўцы зон адпачынку. Асноўная праблема - недахоп парковачных месцаў. Ад гэтага многім адпачывальнікам прыходзіцца парушаць правілы. У цэлым прэм'ер раскрытыкаваў працу ўсіх адказных службаў па добраўпарадкаванні і кантролі за станам гарадскіх пляжаў.

Па выніках нарады было прынята рашэнне на Цнянскім вадасховішчы Мінска абсталяваць узорныя пляжы. І перад наступным сезонам тут правесці рэспубліканскі семінар па падрыхтоўцы зон адпачынку.