На цэнтральных вуліцах Мінска азеляніцелі высаджваюць хрызантэмы і віёлы

30 сентября 2020
Хрызантэмы і віёлы - галоўныя кветкі восеньскага  афармлення сталіцы. Гэты новы букет ад азеляніцелей Мінска. Дзве тысячы бэзавых, жоўтых, белых, аранжавых і бардовых хрызантэм упрыгожаць галоўныя артэрыі сталіцы. Кветкавыя кампазіцыі цвітуць на плошчы Перамогі і  праспекце Пераможцаў. На Кастрычніцкай такія кашпо на асвятляльных мачтах з'явіліся ўпершыню. Расліны ўстойлівыя да халадоў, таму ідэальна падыходзяць для ўпрыгажэння  горада восенню. 

Дадасць фарбаў у гарадскі пейзаж і асенняя віёла. Сёлета яе ў сталічным азеляненні выкарыстоўваюць упершыню. Высадзілі ўжо амаль 25 тысяч кветак. Віёла будзе квітнець да самых замаразкаў каля гасцініцы «Планета», парку Перамогі і стэлы "Мінск - горад-герой".