На цэнтральных вуліцах Мінска азеляніцелі высадзілі хрызантэмы

14 октября 2014

Новае ўпрыгажэнне восеньскай сталіцы. На цэнтральных вуліцах Мінска азеляніцелі высадзілі хрызантэмы. Кветкавае афармленне з'явілася на плошчы Перамогі і праспекце Пераможцаў. Расліны ўстойлівыя да халадоў, таму ідэальна падыходзяць для ўпрыгажэння горада восенню. Зараз у планах азеляніцеляў пасадзіць цюльпаны, дрэвы і кусты.