На трасе М1 была пясчаная бура

22 апреля 2018

Ад моцнага ветру ўчора на ўчастку дарогі паміж Дзяржынскам і Баранавічамі з палёў падняўся сухі пясок. Пясчаная бура і як следства дрэнная бачнасць прывялі да мноства дробных аварый. Сур'ёзна ніхто не пацярпеў, але рух праз нетыповую для нашых шырот з'яву быў значна ўскладнены. Таксама вядома, што праз моцныя парывы ветру было парушана электразабеспячэнне больш як у 260 населеных пунктах Віцебскай вобласці.