TIBO-2021 - пляцоўка прадстаўляе навацыі з 11 краін

2 июня 2021

XXVII Міжнародны інфармацыйна-камунікацыйны форум TIBO-2021. Напярэдадні ў Мінску быў дадзены старт навуковаму форуму.

Пляцоўка прадстаўляе навацыі і не толькі беларускія - сёлета найноўшыя распрацоўкі да нас прывезлі з 11 краін. На форуме больш як 100 навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак з розных сфер. Маштабнасць мерапрыемства паказвае, што Беларусь дасягнула высокіх вынікаў у развіцці тэхналогій. І на будучыню задачы стаяць не менш амбіцыйныя - у планах рэалізацыя шматлікіх значных праектаў, у тым ліку і ў кааперацыі з ЕАЭС. 

Форум будзе працаваць па 4 чэрвеня. Тут насычаная дзелавая праграма - парадку 30 тэматычных мерапрыемстваў і семінараў. Таксама адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурсу "Інтэрнэт-прэмія TIBO-2021", конкурс стартапаў і адборачны этап Міжнароднай алімпіяды па крэатыўным праграміраванні сярод школьнікаў.