Яшчэ адзін крок насустрач спорту. На тэрыторыі сталічнай гімназіі № 29 адкрылася новая спартыўная пляцоўка. Тут і футбольнае поле са штучным пакрыццём, зона для гульні ў баскетбол, бегавыя дарожкі і сілавыя трэнажоры. Акрамя таго, на стадыёне з'явіліся паркоўкі для веласіпедаў і гульнявая тэрыторыя для самых маленькіх.
Прыемным спартыўным бонусам новая пляцоўка стане не толькі для навучэнцаў гімназіі. Займацца спортам тут змогуць і жыхары найбліжэйшых дамоў.
На тэрыторыі сталічнай гімназіі № 29 адкрылася новая спартыўная пляцоўка
6 августа 2020













