На тэрыторыі мемарыяла “Буйніцкае поле” будзе ўзведзены храм

7 декабря 2017

У памяць аб гераічным мінулым абаронцаў Магілёва будзе пабудаваны храм на тэрыторыі мемарыяла “Буйніцкае поле”, дзе ў 41-ым 23 дні чырвонаармейцы і гараджане абаранялі абласны цэнтр. На месцы будучага храма сёння быў асвечаны і закладзены першы камень.

Сафроній, епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі:

"У гонар Іаана Хрысціцеля. Вялікі святы царквы Хрыстовай. Ён будзе апекуном гэтага храма. У гэтым храме будуць узносіцца малітвы аб міры, аб дабрабыце нашага народа".

Храм будзе ўзводзіцца на сродкі царквы і вернікаў. А ў яго сценах будуць цаглінкі з імёнамі мецэнатаў.