На тэрыторыі комплекса "Мінск-Арэна" адкрываецца экспазыцыя ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі MILEX

20 мая 2017

У Беларусі стартавала 8-я Міжнародная выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі MILEX. У Мінску на дзвюх пляцоўках прадстаўленыя найноўшыя распрацоўкі ў галіне ўзбраенняў, а таксама магчымасці беларускай абароннай галіны. 200 кампаній з 30 краін разгарнулі свае стэнды для наведвальнікаў форуму. Чаго чакаць ад выставы, спытаем у нашага карэспандэнта. На прамой сувязі з "Мінск-Арэны" Уладзімір Каралёў (прамое ўключэнне).

Цырымонія адкрыцця пачнецца з хвіліны на хвіліну. Я мяркую, вы чуеце музыку, гэта азначае, што цырымонія адкрыцця экспазыцыі на тэрыторыі комплекса "Мінск-Арэна" ўжо пачалася.

У ёй прымаюць удзел высокапастаўленыя госці і чыноўнікі з Беларусі. Безумоўна, на выставе чакаецца падпісанне сур'ёзных кантрактаў. Гэта гаворыць аб маштабе ваеннага форуму.

Дзве пляцоўкі, сотні кампаній з 30 дзяржаў. Расія, Украіна Егіпет, Іарданія, Саудаўская Аравія, Індыя, Кітай, Грэцыя, Польшча, Германія, Канада, Францыя, Фінляндыя, Чэхія.

Сярод найболей яркіх навінак, безумоўна, гэта бронеаўтамабіль КАЙМАН - спецыяльная машына для шырокага кола задач. Распрацоўка канструктараў 140-га рамонтнага завода ў Барысаве.

На гэтым тыдні гучала лічба ў 1 млрд. долараў за год. Менавіта на такую суму Беларусь прадае зброю і ўзбраенні. За апошнія 5 гадоў гэтая лічба павялічылася ўдвая. І трэба разумець, што менавіта на такіх мерапрыемствах падпісваюць сур'ёзныя кантракты.

Але, як паказвае практыка, часта падрабязнасці таго, хто і што будзе купляць, для журналістаў застаюцца ў таямніцы. Бо ваенныя распрацоўкі носяць грыф сакрэтнасці. Гэта ўсё, што я паспяваю распавесці да гэтай хвіліны. А падрабязнасці таго, як прайшоў першы дзень выставы MILEX-2017, я раскажу ўжо ў 21 гадзіну ў эфіры "Панарамы".