На тэрыторыі Дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны ў Станькаве прайшла святочная праграма

8 мая 2017

Сапраўдная вайна разгарнулася напярэдадні Дня Перамогі. На тэрыторыі Дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны ў Станькаве прайшла святочная праграма. Рэканструкцыя бою з выкарыстаннем артылерыі і піратэхнікі, паказальныя выступленні кінолагаў са службовымі сабакамі, конкурсная праграма для дзяцей і дарослых. Акрамя таго, усе ахвочыя маглі азнаёміцца з экспазіцыяй баявой тэхнікі і цяжкага ўзбраення.