На тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей зарабіў адзіны бязвізавы рэжым для замежных турыстаў

10 ноября 2019
Падарожнікі могуць заязджаць і выязджаць праз любыя памежныя пункты пропуску гэтых рэгіёнаў і знаходзіцца там да 15 сутак. Таксама замежнікі могуць перамяшчацца без віз па ўсёй тэрыторыі заходніх абласцей пры ўмове знаходжання ў складзе арганізаваных турыстычных груп. Нагадаем, у бязвізавую прымежную тэрыторыю Брэст - Гродна ўваходзяць ужо дзве дзеючыя зоны ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Дзякуючы ўказу Прэзідэнта да іх далучацца яшчэ пяць раёнаў Гродзенскага рэгіёна: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі.

Таццяна Лідзяева, намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама: "Мы рыхтуемся пашырыць сайт "Гродна віза фры" на ўсю Гродзенскую вобласць, цалкам уключыць туды ўсе рэгіёны без выключэння. І мы пашыраем мабільны дадатак, які раней працаваў толькі на М6. Зараз ён будзе працаваць па ўсіх дарогах Гродзенскай вобласці. Для таго каб турысты маглі знаходзіць славутасці ў радыусе 50 км уздоўж аўтадарог".

Уезд праз Нацыянальны аэрапорт Мінск без віз на 30 дзён


Таксама захоўваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян шэрагу дзяржаў на тэрмін да 30 сутак праз пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.