На тэрыторыі 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады прайшоў дзень адчыненых дзвярэй

3 июля 2015

Сёння на тэрыторыі 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады прайшоў дзень адчыненых дзвярэй. У ліку гасцей - людзі розных пакаленняў. Блакітныя берэты распавялі пра службу, прадэманстравалі выставу паветрана-дэсантнай тэхнікі і зброі, а таксама прапанавалі гасцям наведаць музей баявой славы і, вядома ж, паказалі навыкі рукапашнага бою, пераадоленне паласы перашкоды і падрыхтоўку да скачкоў з парашутам. Дні адчыненых дзвярэй у Дзень Незалежнасці, паводле традыцыі, тут праводзяць ужо шмат гадоў запар.