На сувязі са студыяй наш карэспандэнт з Брэста

3 июля 2016

Сёння - аб цане міру і незалежнасці гавораць ва ўсіх кутках нашай краіны.

І зараз на сувязь са студыяй з Брэста выходзіць наш карэспандэнт Вікторыя Патоня (прамое ўключэнне).

Добрай раніцы! Настрой святочны ва ўсіх ужо з самай раніцы. У Брэсце ўсе мерапрыемствы пачнуцца ўжо менш чым праз гадзіну. Тут, на плошчы Свабоды, ветэраны, прадстаўнікі ўлады і гараджане ўскладуць кветкі да помніка ў гонар вызваліцеляў - войскаў Першага Беларускага фронту.

Цырымонія памяці прадоўжыцца ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" ля Вечнага агню. У гонар загінуўшых абаронцаў прагрымяць зброевыя залпы. Сам горад ператворыцца ў вялікую святочную пляцоўку. Конкурсы, атракцыёны, выступленні артыстаў.

У цэнтральным гарадскім парку можна будзе паспрабаваць свае сілы ў айсштоку. Таксама пройдуць спаборніцтвы па міні-гольфе і бадмінтоне. Аб самых яркіх і маляўнічых момантах святкавання Дня незалежнасці ў Брэсце мы раскажам ужо ў найбліжэйшых выпусках. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя