На сувязі з намі інфармацыйны цэнтр

17 ноября 2019
Тут на працягу ўсяго дня праходзяць прэс-канферэнцыі кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама. 

Усю апошнюю інфармацыю даведаемся ў нашага карэспандэнта Святланы Лук’янюк. 

Мы зараз знаходзімся ў зале прэс-канферэнцый інфацэнтра на гэтых парламенцкіх выбарах. Тут афіцыйная статыстыка аб ходзе галасавання для ўсёй прэсы, акрэдытаванай на гэтую кампанію. Амаль 700 журналістаў - і весткі з гэтай залы разлятаюцца па стужках інфармагенцтваў, тэле- і радыёэфірах. Некалькі хвілін таму завяршылася прэс-канферэнцыя намесніка кіраўніка Цэнтрвыбаркама Вадзіма Іпатава. І, вядома, самыя галоўныя звесткі - аб яўцы выбаршчыкаў на гэты момант, праз 6 гадзін пасля адкрыцця выбарчых участкаў па ўсёй краіне. Назаву толькі агульную лічбу - 55,47 % . А падрабязней пра тое, як галасуюць вобласці, давайце паслухаем зараз. Афіцыйныя звесткі ад ЦВК.

У лідарах Магілёўская вобласць - 62,25 %.  Ва ўсіх акругах у Магілёўскай вобласці выбары адбыліся. 

Віцебская вобласць - 61,12%. У Гомельскай вобласці прагаласавала 60,09 %.  Выбары ва ўсіх акругах Гомельскай вобласці адбыліся. Мінская вобласць -  56,65 %.  Гродзенская - 56,27 %.  Брэсцкая вобласць - 52,09 %. Мінск - 44,57 % выбаршчыкаў. 

На сувязі па традыцыі падчас прэс-канферэнцыі былі і вобласці (відэа).

Меркаванні Арцёма Турава, міжнароднага аглядальніка ад місіі СНД, і  Сяргея Чыжыка, першага намесніка старшыні прэзідыума НАН Беларусі (відэа).

На сувязі па традыцыі падчас прэс-канферэнцыі былі і вобласці (відэа).

Меркаванні Арцёма Турава, міжнароднага аглядальніка ад місіі СНД, і  Сяргея Чыжыка, першага намесніка старшыні прэзідыума НАН Беларусі (відэа).

Наступная прэс-канферэнцыя ў гэтай зале запланаваная праз паўтары гадзіны - у 17:00. Да прэсы зноў выйдзе намеснік кіраўніка ЦВК Вадзім Іпатаў. Мы абавязкова раскажам вам і пра свежыя лічбы галасавання, і пра пытанні, якія паступаюць у ЦВК на працягу дня ад назіральнікаў, выбаршчыкаў або кандыдатаў. А таксама пра што пыталі журналісты.


Тэгі:

#Выборы 2019