Што яшчэ падрыхтавалі для жыхароў і гасцей горада, даведаемся ў нашага карэспандэнта Дзмітрыя Смірнова. У Гродна падрыхтаваная вялікая святочная праграма. Пачнецца яна з мітынгу і ўскладання кветак. Пасля чаго адбудзецца, мабыць, адзін з самых яркіх і прыгожых момантаў свята - урачыстае шэсце.
Для тых, хто захоча зрабіць сэлфі ў мілітары стылі, у горадзе будзе працаваць выстава ваеннай тэхнікі. А аматары сапраўднай салдацкай кашы змогуць зазірнуць у імправізаваны партызанскі лагер. Упершыню можна будзе выпусціць у неба свае мары ў паветраных шарах. І традыцыйна цэлы дзень будуць працаваць дзясяткі канцэртных пляцовак.
На пешаходнай вуліцы можна будзе сустрэць вулічных музыкантаў, тэатральных мімаў і шаржыстаў.
Для самых маленькіх жыхароў абласнога цэнтра ўпершыню сёлета пройдзе конкурс пляцення касічак на поні. Таксама дзеці змогуць паўдзельнічаць у конкурсе малюнка на асфальце, прысвечаным Дню Незалежнасці.













