На суботніку працавалі тры мільёны беларусаў

22 апреля 2018

Усяго на суботніку ў краіне працавалі тры мільёны беларусаў.

Больш за ўсіх адрабіла сталіца: тут на добраўпарадкаванне выйшлі больш як 700 000 чалавек. Выказалі актыўнасць і рэгіёны.

Унеслі свой працоўны ўклад у агульную справу простыя грамадзяне, прадстаўнікі апарата Савета Міністраў, кіраўнікі абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, дэпутаты, грамадскія дзеячы і спартсмены. Прычым многія адправіліся на малую радзіму. Усяго за дзень атрымалася зарабіць больш як сем з паловай мільёнаў рублёў. Грошы выдаткуюць на рэалізацыю сацыяльных і інфраструктурных праектаў па ўсёй краіне. Частку сродкаў накіруюць на закупку абсталявання для бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.